А хто там ідзе? - Лявон Вольскі

А хто там ідзе? - Лявон Вольскі

Альбом
Hramadaznaūstva
Год
2014
Длительность
140510

Below is the lyrics of the song А хто там ідзе? , artist - Лявон Вольскі with translation

Lyrics " А хто там ідзе? "

Original text with translation

А хто там ідзе?

Лявон Вольскі

Нам ня трэба болей волі,

Нам і гэтае даволі,

Дастаткова болей чым.

Мы занятыя занадта.

Хай яны сабе зьвіняць там,

Мы зацята памаўчым.

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

А хто там панура брыдзе

У нудзе?

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

Нікога няма.

Замыкай, бо зіма!

Нам ня трэба болей сьпеваў

Ад князёўнаў-каралеваў

І памерлых, і жывых.

Наша вуха, бляха-муха,

Толькі тое будзе слухаць,

Што падказваеце вы.

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

А хто там панура брыдзе

У нудзе?

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

Нікога няма.

Замыкай, бо зіма!

Вы, гаспадары краіны,

Не бароны, не рабіны,

Проста людзі ад зямлі.

Проста з гразі пачыналі –

Па чакушку, па чынарык…

А цяпер вы – каралі.

Дайце нам пажыць спакойна!

Рэвалюцыі ды войны…

Шмат стагодзьдзяў ціснуць-б’юць.

Дайце нам папіць-паесьці,

Дайце штосьці, дайце дзесьці,

Дайце легчы і заснуць.

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

А хто там панура брыдзе

У нудзе?

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

Нікога няма.

Замыкай, бо зіма!

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

А хто там панура брыдзе

У нудзе?

А хто там ідзе?

А хто там і дзе?

Нікога няма.

Замыкай, бо зіма!

2+ million lyrics

Songs in different languages

Translations

High-quality translations into all languages

Quick search

Find the texts you need in seconds